У Гродзенскім гарвыканкаме прайшла сустрэча духавенства Гродзенскай епархіі і кіраўніцтва горада
16 лістапада 201815 лістапада 2018 года ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылася сустрэча архіепіскапа Арцемія і настаяцеляў гарадскіх храмаў з мэрам Гродна Мечыславам Гоем і прадстаўнікамі ўлады абласнога цэнтра.
Мечыслаў Браніслававіч падзяліўся з духавенствам планамі па развіццю Гродна. Сацыяльная сфера жыцця горада, з'яўляючыся сумежным пытаннем для Царквы і дзяржавы, выклікала асаблівую цікавасць. Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала нарастаючая цікавасць замежных турыстаў да горада над Нёманам, у тым ліку і да помнікаў рэлігійнай архітэктуры, сярод якіх асабліва вылучаецца старажытная Каложская царква.
Адкрытая атмасфера сустрэчы дазволіла настаяцелям прыходаў напрамую пагутарыць з кіраўніцтвам горада, задаць пытанні кампетэнтным прадстаўнікам улады і выказаць свае пажаданні па далейшаму супрацоўніцтву.
У канцы сустрэчы архіепіскап Арцемій падзякаваў Мечыславу Гою за магчымасць прамых зносін, падкрэсліўшы важнасць аб'яднання намаганняў для працы ў сумежных сферах жыцця грамадства.