У Гродне арганізавана рэлігійная абшчына ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага
07 жніўня 20216 жніўня 2021 года па благаславенню епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія ў актавай зале Пакроўскага сабора адбыўся прыходскі сход, на якім было прынята рашэнне аб стварэнні новай рэлігійнай абшчыны ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
У сходзе прынялі ўдзел: благачынны Гродзенскай гарадской акругі протаіерэй Аляксандр Велісейчык, настаяцель храма Уздзвіжання Крыжа Гасподняга вёскі Галавачы іерэй Аляксандр Саракапыт, а таксама члены новай абшчыны з ліку міран.
Удзельнікі прыходскага сходу абралі настаяцелем абшчыны іерэя Аляксандра Саракапыта, а таксама выбралі органы кіравання, членаў Рэвізійнай камісіі і прынялі прыходскі статут.
Абраным прадстаўнікам даручана правесці рэгістрацыю абшчыны ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце.