У папраўчай калоніі № 22 асвячана спартыўная пляцоўка

19 мая 2019

top.jpg

18 мая старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы свяшчэннік Георгій Лапухоў сумесна з турэмным святаром Віктарам Вабішчавым асвяціў новую спартыўную пляцоўку ў ПК-22 (Івацэвіцкі раён).

Урачыстае мерапрыемства з нагоды ўводу спарткомплексу ў эксплуатацыю ўзначалілі: начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Уладзіміравіч Маткін, начальнік упраўлення па арганізацыі папраўчага працэсу ДВП МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік Уладзіслаў Аляксеевіч Мандрык і іншыя афіцыйныя асобы.

У свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі Федэрацыі пляжных сілавых відаў спорту, якія паказальна прадэманстравалі магчымасці ўстаноўленага абсталявання. Дзень прадоўжыўся спартыўнымі спаборніцтвамі сярод асуджаных — лепшыя былі ўзнагароджаны медалямі і кубкамі.

Church.by