У Івянцы адкрыўся Чацвёрты Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай»
24 верасня 201922 верасня ў гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна пачаўся Чацвёрты Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай», прысвечаны 35-годдзю ўсталявання святкавання Сабора Беларускіх святых і 5-годдзю Маладзечанскай епархіі.
Урачыстая частка пачалася з сумеснай малітвы ў Івянецкім храме прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай. Бажэственную літургію і малебен перад пачаткам добрай справы ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
Набажэнства наведалі: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч; старшыня Івянецкага пасялковага Савета дэпутатаў Тэрэса Яўгенаўна Ліпніцкая; кандыдат філалагічных навук, член Саюза пісьменнікаў Расіі Надзея Мікалаеўна Драбышэўская; галоўны рэдактар часопіса «Веснік ваеннай адукацыі» Аляксандр Уладзіміравіч Драбышэўскі; старшыня Беларускага саюза мастакоў Сямён Рыгоравіч Сітніца; куратар пленэра Глеб Анатольевіч Отчык, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў; удзельнікі пленэру, выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната.
Па заканчэнні богаслужэння епіскап Павел звярнуўся з павучальным словам да ўдзельнікаў пленэру і падаў ім архіерэйская благаславенне.
Актывісты брацтва святой велікамучаніцы Варвары падрыхтавалі для ўдзельнікаў і гасцей пленэру невялікі канцэрт.