У выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі выйшаў зборнік матэрыялаў XVII семінара студэнтаў ВНУ Беларусі

18 кастрычніка 2019

top.jpg

17 кастрычніка 2019 года па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя выдавецтвам семінарыі быў выпушчаны зборнік матэрыялаў XVII семінара студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь «Праваслаўная Царква ў гісторыі і культуры Беларусі», які праходзіў 22-24 лістапада 2018 года. У склад зборніка ўключаны 85 дакладаў удзельнікаў форуму, якія выступалі ў рамках пленарнага пасяджэння, шасці тэматычных секцый, а таксама прадставілі свае паведамленні ў секцыі завочнага ўдзелу.

Навуковымі рэдактарамі зборніка выступілі прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт А. В. Слесараў і загадчык кафедры багаслоўя святар Аляксандр Палхоўскі.

Выданне прызначана для выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца багаслоўем, канфесійнай гісторыяй, перспектывамі дыялогу рэлігіі і навукі.

Адказны за выпуск — прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт А. В. Слесараў.

Камп'ютарная вёрстка і дызайн вокладкі — В. С. Козырава.

Электронную версію зборніка можна СПАМПАВАЦЬ (2,8 Мб, Pdf).

XVII семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі «Праваслаўная Царква ў гісторыі і культуры Беларусі» (да 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі; 1798 — 1868)) праходзіў 23-24 лістапада 2018 года ў Мінскай духоўнай семінарыі. Выбар тэматыкі семінара абумоўліваецца тым, што рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы 2018 год быў абвешчаны годам мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі), праца якога спрыяла духоўнаму яднанню беларускага народа ў лоне Праваслаўнай Царквы. У семінары прыняў удзел 141 чалавек, які прадстаўляў 37 беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.

МінДС / Church.by