У кафедральным саборы святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мар'іна Горка адбылася місіянерская Бажэственная літургія
06 верасня 20215 верасня 2021 года ў кафедральным саборы святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мар'іна Горка па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, была здзейснена епархіяльная місіянерская Бажэственная літургія, якую ўзначаліў протаіерэй Аляксандр Цалкоў у саслужэнні адказных за місіянерскае служэнне Барысаўскай епархіі.
Богаслужэнне праходзіла з агульнанародным спевам. Для прыхаджан былі падрыхтаваны брашуры з паследаваннем Літургіі. Каментарыі да Літургіі прамаўляў кіраўнік Місіянерскага аддзела Барысаўскай епархіі іерэй Рыгор Цалкоў. Падчас богаслужэння ён тлумачыў парафіянам значэнне ўсіх дзеянняў, якія здзяйсняюцца святарамі, а таксама сэнс спеваў.
Пасля богаслужэння адбылася агульная трапеза, якая таксама стала пляцоўкай для нефармальных зносін. Далей выкладчык Мінскага духоўнага вучылішча Кабушаў Канстанцін Сяргеевіч прачытаў прыхаджанам лекцыю на тэму «Бажэственная літургія: гісторыя і сучаснасць».
У гэты ж дзень адбылася і місіянерская акцыя «Евангелле ў кожны дом», падчас якой кожны жадаючы мог атрымаць кнігу Свяшчэннага Пісання для хатняга чытання.
Гэты насычаны падзеямі дзень знайшоў водгук у сэрцах прыхаджан. Асаблівую духоўную атмасферу стварыў агульнанародны спеў. Таксама людзі атрымалі шмат карыснай інфармацыі, якая тычыцца галоўнага богаслужэння Царквы — Бажэственнай літургіі.