У Калінкавічах адкрылася інфармацыйная фотавыстава «Любоў ніколі не перастае», прысвечаная памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)
19 снежня 202118 снежня 2021 года ў гімназіі горада Калінкавічы адбылося ўрачыстае адкрыццё інфармацыйнай фотавыставы «Любоў ніколі не перастае», прысвечанай памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).
На выставе прадстаўлены цытаты, карціны і фатаграфіі архіпастыра.
Арганізатарамі праекта выступілі аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі і сабор Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы.
Прэзентацыя выставы пачалася з агульнай малітвы ў суправаджэнні хору Казанскага сабора горада.
Затым з прывітальнымі словамі да прысутных звярнуўся епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід. Уладыка выказаў падзяку за арганізацыю выставы, а таксама адзначыў архіерэйскай граматай і памятным падарункам метадыста епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыи Дар'ю Сянько.
З прывітальнай прамовай на мерапрыемстве таксама выступілі старшыня Аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі ігумен Аўксенцій (Абражэй) і старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Уладзіміраўна Мохарава.
«Уладыка Філарэт быў адзін з тых, хто сваім падзвіжніцкім служэннем Богу аб'ядноўваў беларускі народ, абапіраючыся на духоўныя, патрыятычныя і маральныя каштоўнасці, на якія будуць абапірацца яшчэ многія пакаленні», – адзначыў ігумен Аўксенцій.
Пасля цырымоніі адкрыцця і пераразання чырвонай стужачкі перад гасцямі выступілі навучэнцы гімназіі і ансамбль народнай музыкі «Бліскавіца».