У Калінкавічах прайшоў круглы стол, прысвечаны перспектывам правядзення курса «Асновы праваслаўнай культуры»
04 студзеня 20184 студзеня 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія горада Калінкавічы» адбыўся круглы стол, прысвечаны правядзенню факультатыўных заняткаў «Асновы праваслаўнай культуры» ў установах адукацыі, а таксама падрыхтоўцы і правядзенню рэспубліканскага семінара па духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення, які адбудзецца ў красавіку гэтага года на базе ДУА «Гімназія горада Калінкавічы» і ДУА «Яслі-сад № 15 горада Калінкавічы».
На нарадзе прысутнічалі: старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі ігумен Аўксенцій (Абражэй) і метадыст аддзела Дар'я Алегаўна Сянько, дырэктар грамадскага аб'яднання «Цэнтр праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай» Аляксандр Васільевіч Бройка, кіраўнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта Іна Віктараўна Губар, дырэктар ДУА «Гімназія горада Калінкавічы» Наталля Уладзіміраўна Мохарава, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 4 горада Калінкавічы» Людміла Васільеўна Заронак, загадчыца ДУА «Яслі-сад № 15 горада Калінкавічы» Алена Генадзьеўна Рыкавец, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 9 горада Светлагорска» Ларыса Афанасьеўна Вераксіч, прадстаўнікі Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, а таксама метадысты і педагогі ўстаноў адукацыі горада Калінкавічы.
Асноўныя тэмы нарады:
1. Укараненне праграм АПК у 1-4; 5-9; 10-11 класах.
2. Сістэмны комплексны падыход у духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў.
3. Праца з бацькамі.
4. Інавацыйныя формы і метады ўзаемадзеяння з праваслаўным прыходам.
5. Міжраённы епархіяльны моладзевы сайт.
6. Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскага семінара па духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення на базе ДУА «Яслі-сад № 15 горада Калінкавічы».
Дырэктар Цэнтра праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай Аляксандр Васільевіч Бройка азнаёміў педагогаў з вучэбна-метадычным комплексам для правядзення факультатыўных заняткаў «Асновы праваслаўнай культуры» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
У сваю чаргу, ігумен Аўксенцій (Абражэй) распавёў аб працы па духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення, якая праводзіцца на прыходах Тураўскай епархіі сумесна з установамі адукацыі.
Затым ігумен Аўксенцій сумесна з кіраўніком аддзела адукацыі, спорту і турызму Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта Інай Віктараўнай Губар абмеркавалі шэраг пытанняў, якія тычацца арганізацыі і правядзення красавіцкага рэспубліканскага семінара па духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
У завяршэнне ўдзельнікі нарады адзначылі вялікую важнасць ўвядзення факультатыва «Асновы праваслаўнай культуры».
У гэты дзень па запрашэнню адміністрацыі калінкавіцкай гімназіі старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі ігумен Аўксенцій правёў гутарку з гімназістамі, якія ўдзельнічаюць у школьных алімпіядах.
У гутарцы з рабятамі айцец Аўксенцій звярнуў увагу на важнасць атрымання ведаў як аднаго з умоў пазнання не толькі свету рэчавага, але і духоўнага, а затым пажадаў усім удзельнікам школьных алімпіяд Божай дапамогі.