У Калінкавіцкай гімназіі адкрылася выстава юных іканапісцаў

02 мая 2019

top.jpg

30 красавіка 2019 года ў рамках супрацоўніцтва ДУА «Гімназія горада Калінкавічы» і аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі на базе гімназіі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы іканапісу.

На выставе былі прадстаўлены работы выхаванцаў іканапіснай студыі Казанскага сабора горада Калінкавічы, кіраўніком якой з'яўляецца іканапісец Ала Міхайлаўна Мельнічэнка.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі ігумен Аўксенцій (Абражэй), старшыня Аддзела па сацыяльнаму служэнню і царкоўнай дабрачыннасці Тураўскай епархіі іерэй Сергій Карповіч, дырэктар ДУА «Гімназія горада Калінкавічы» Наталля Уладзіміраўна Мохарава і іншыя ганаровыя госці.

Ала Мельнічэнка пазнаёміла гасцей з працамі яе вучняў, распавёўшы аб этапах стварэння іконы.

У сваю чаргу, ігумен Аўксенцій адзначыў, што іканапісец павінен быць чалавекам царкоўным, заўсёды духоўна працаваць над сабой, а перш за ўсё — быць прыкладам хрысціянскага жыцця для навакольных.

Святары падзякавалі арганізатарам выставы і непасрэдна юным іканапісцам, уручыўшы прысутным абразкі Уваскрасення Хрыстовага.

Тураўская епархія / Church.by