Напярэдадні дня памяці мучанікаў немаўлят Віфлеемскіх мітрапаліт Павел узначаліў вялікую вячэрню ў Гродзенскім жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы
10 студзеня 201910 студзеня, напярэдадні дня памяці мучанікаў 14 000 немаўлят, Ірадам ў Віфлееме забітых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскапы Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскапы Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, здзейснілі вялікую вячэрню ў саборы Гродзенскага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы.
За богаслужэннем архіпастырам саслужылі клірыкі манастыра Нараджэння Багародзіцы і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
У саборы таксама прысутнічаў і маліўся кіраўнік спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Андрэевіч Папоў.
Богаслужэбныя спевы выканалі святочны хор абіцелі Нараджэння Багародзіцы пад кіраваннем Наталлі Андрушэвіч і дзіцячы хор манастыра пад кіраваннем Юліі Касак.
Па заканчэнні богаслужэння са словамі прывітання да мітрапаліта Паўла звярнуліся кіраўнік спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Андрэевіч Папоў і ігумення манастыра Гаўрыіла (Глухава).
Уладыка Павел падзякаваў Ігару Андрэевічу і матухне Гаўрыле за цёплыя словы і пажаданні, а архіпастырам — за супольную малітву, затым павіншаваў духавенства і прыхаджан манастыра са святам Ражджаства Хрыстова і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Уладыка Павел падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне, а затым уручыў усім прысутным салодкія падарункі.