Напярэдадні дня памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў аднайменным у храме горада Мінска
17 верасня 202117 верасня 2021 года, напярэдадні дня памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў храме прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель прыхода храма прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Будзько і клірыкі храма.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам рэгента Наталлі Гірш.
Пасля чытання Евангелля мітрапаліт Веніямін звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення. Затым настаяцель храма павіншаваў уладыку Экзарха са святам і сардэчна падзякаваў яму за архіпастырскі візіт і сумеснае набажэнства. На малітоўную памяць ад усяго прыхода протаіерэй Аляксандр Будзько паднёс архіпастыру панагію.