Напярэдадні дня памяці свяшчэннамучаніка Веніяміна, мітрапаліта Петраградскага, Патрыяршы Экзарх здзейсніў вячэрняе богаслужэнне ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава

12 жніўня 2021

top.jpg

12 жніўня 2021 года, напярэдадні дня памяці свяшчэннамучаніка Веніяміна, мітрапаліта Петраградскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, у саслужэнні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда здзейсніў вячэрняе богаслужэнне ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава.

Архіпастырам саслужылі: сакратары Барысаўскай епархіі — протаіерэй Аляксандр Вярбіла, протаіерэй Сергій Башкіраў; духаўнік Барысаўскай епархіі, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Бяларучы Лагойскага р-на протаіерэй Вячаслаў Юхновіч; благачынныя царкоўных акруг Барысаўскай епархіі; ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава іерэй Ігар Васько; духавенства Беларускага Экзархату.

За набажэнствам маліліся настаяцельніца жаночага Іаана-Багаслоўскага манастыра вёскі Дамашаны Смалявіцкага раёна ігумення Саламія (Аўчыннікава) і настаяцельніца жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань Барысаўскага раёна ігумення Яўпраксія (Зубава).

Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам рэгента Хрысціны Пяткевіч.

Па заканчэнні богаслужэння было здзейснена слаўленне свяшчэннамучаніку Веніяміну Петраградскаму, пасля чаго епіскап Серафім і епіскап Леанід павіншавалі мітрапаліта Веніяміна з днём тэзаімянінаў. Да віншаванняў далучыўся протаіерэй Віктар Машлякевіч, які ад імя духавенства і паствы Барысаўскай епархіі таксама павіншаваў Патрыяршага Экзарха з днём яго нябеснага заступніка. У завяршэнне хор абвясціў мнагалецце архіпастыру.

Барысаўская епархія/Church.by

Фотарэпартаж