Напярэдадні дня памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Мікольскім храме мікрараёна Сокал горада Мінска

18 снежня 2020

top.jpg

18 снежня 2020 года, напярэдадні дня памяці свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Мікольскім храме мікрараёна Сокал горада Мінска.

Уладыку Экзарху саслужылі: настаяцель храма свяціцеля Мікалая, благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Сергій Комлік і госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраваннем Надзеі Даменікан.

Па заканчэнні ўсяночнага трывання айцец настаяцель падзякаваў за візіт архіпастыру ў прыход і паднёс Яго Высокапраасвяшчэнству памятны дар — крыж. 

Church.by

Фотарэпартаж