Напярэдадні дня памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Нікольскім храме пасёлка Прывольны
21 мая 201821 мая 2018 года, напярэдадні дня памяці перанясення мошчаў свяціцеля і Цудатворца Мікалая з Мір Лікійскіх у Бары, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Нікольскім храме пасёлка Прывольны Мінскага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 1-й Мінскай раённай акругі, настаяцель храма ў гонар апосталаў Пятра і Паўла вёскі Сеніца Мінскага раёна протаіерэй Барыс Пташынскі; благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч; настаяцель Нікольскага храма протаіерэй Анатоль Івашчук; настаяцель храма ў гонар святога апостала Андрэя Першазванага протаіерэй Пётр Дзем'янчук; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Юліі Міхалевіч.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў айца настаяцеля, духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх пажадаў усім дапамогі Божай па малітвах свяціцеля Мікалая, моцы духоўных і цялесных сіл і падаў архіпастырскае благаславенне.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім ружы і абразкі свяціцеля Мікалая Цудатворца.