Напярэдадні дня памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Мікольскім храме пасёлка Прывольны
21 мая 201921 мая 2019 года, напярэдадні Дня памяці перанясення мошчаў свяціцеля і цудатворца Мікалая з Мір Лікійскіх у Бары, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Мікольскім храме пасёлка Прывольны Мінскага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Мікольскага храма протаіерэй Анатоль Івашчук, настаяцель храма ў гонар святога апостала Андрэя Першазванага протаіерэй Пётр Дзем'янчук, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, клірыкі храма і госці ў свяшчэнным сане.
Святочнае богаслужэнне наведаў консул Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Мікалай Якаўлевіч Канцер.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Юліі Міхалевіч.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў айца настаяцеля, духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх пажадаў усім дапамогі Божай па малітвах свяціцеля Мікалая, моцы духоўных і цялесных сіл і падаў архіпастырскае благаславенне.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім кветкі.