Напярэдадні дня памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў храме ў гонар свяціцеляў Мікалая і Спірыдона горада Салігорска
25 снежня 202124 снежня 2021 года, напярэдадні дня памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў усяночнае трыванне ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца і свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага горада Салігорска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка протаіерэй Ігар Штэпа; благачынны Салігорскай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Розаў; настаяцель прыхода кафедральнага сабора ў гонар Ражджаства Хрыстова горада Салігорска протаіерэй Сергій Чарны; настаяцель храма ў гонар свяціцеля Мікалая і свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага горада Салігорска іерэй Дзімітрый Новікаў.
Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Ігар Мартыс.
Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор храма пад кіраўніцтвам Наталлі Новікавай сумесна з архіерэйскім хорам кафедральнага сабора горада Салігорска пад кіраваннем Ксеніі Варонінай.
На ўсяночным трыванні таксама прысутнічалі: члены Беларускага саюза ваенных маракоў на чале са старшынёй Салігорскай арганізацыі Сакаловым Сяргеем Мікалаевічам і прадстаўнікі Салігорскай казацкай суполкі.
Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Веніямін павіншаваў настаяцеля, духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам настаўлення.