Напярэдадні дня памяці святых царскіх страстацерпцаў і страстацерпца праведнага Яўгенія ўрача мітрапаліт Веніямін узначаліў усяночнае трыванне ў храме ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія (Боткіна) у горадзе Мінску

16 ліпеня 2022

top.jpg

16 ліпеня 2022 года, напярэдадні дня памяці святых страстацерпцаў, цара Мікалая, царыцы Аляксандры, царэвіча Аляксія, вялікіх князёўнаў Вольгі, Таццяны, Марыі, Анастасіі і страстацерпца праведнага Яўгенія ўрача, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў усяночнае трыванне ў храме ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія (Боткіна) у горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў і клірыкі прыхода.

На набажэнстве прысутнічалі кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска Таццяна Калядка і старшы саветнік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Казанчаў.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Шолкавай.

Пасля адпуста ўтрані Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных са словам павучання.

Затым настаяцель храма протаіерэй Кірыл Шолкаў павіншаваў мітрапаліта Веніяміна са святам і падзякаваў за магчымасць здзяйснення сумеснай малітвы.

Church.by 

Фотарэпартаж