Напярэдадні Нядзелі 27-й пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

12 снежня 2020

top.jpg

12 снежня 2020 года, напярэдадні Нядзелі 27-й пасля Пяцідзесятніцы, дня памяці апостала Андрэя Першазванага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Зважаючы на працу ў славу Царквы Хрыстовай протаіерэй Андрэй Волкаў быў узнагароджаны юбілейным медалём у памяць 500-годдзя Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Church.by

Фотарэпартаж