Напярэдадні Нядзелі 33-й пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
12 студзеня 201912 студзеня 2019 года, напярэдадні Нядзелі 33-й пасля Пяцідзесятніцы, перад Богаяўленнем, дня памяці праведных Іосіфа Абручніка, Давіда цара і Іакава Брата Гасподняга, аддання свята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.