Напярэдадні Нядзелі пра паралізаванага Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
06 мая 20176 мая 2017 года, напярэдадні Нядзелі 4-ай пасля Пасхі, пра паралізаванага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.