Напярэдадні Нядзелі пра самаранку мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

05 мая 2018

top.jpg

5 мая 2018 года, напярэдадні Нядзелі 5-й пасля Пасхі, пра самаранку, дня памяці велікамучаніка Георгія Перамаганосца, Іверскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Вадзім Заркоў.

Church.by

Фотарэпартаж