Напярэдадні Нядзелі пра самаранку Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
13 мая 201713 мая 2017 года, напярэдадні Нядзелі 5-й пасля Пасхі, пра самаранку, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Алены Краснабаевай.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.