Напярэдадні Нядзелі перад Богаяўленнем мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
13 студзеня 201813 студзеня 2018 года, напярэдадні Нядзелі 32-й пасля Пяцідзесятніцы, перад Богаяўленнем, свята Абрэзання Гасподняга і дня памяці свяціцеля Васілія Вялікага, архіепіскапа Кесарыі Кападакійскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Макарый Кавалёў.