Напярэдадні Нядзелі пасля Уздзвіжання Патрыяршы Экзарх узначаліў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

28 верасня 2019

top.jpg

28 верасня 2019 года, напярэдадні Нядзелі 15-й пасля Пяцідзесятніцы, пасля Уздзвіжання, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска адбылося святочнае ўсяночнае трыванне, прымеркаванае да 30-годдзя з дня ўтварэння Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату.

Богаслужэнне здзейснілі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій; мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін; архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Пярэмышльскі і Горліцкі Паісій (Польская Праваслаўная Царква); епіскапы: Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Архіпастырам саслужылі: клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы і госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Church.by

Фотарэпартаж