Напярэдадні аддання свята Успення Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў чын асвячэння званоў і усяночнае трыванне ва Успенскім храме вёскі Бяларучы [+ ВІДЭА]

04 верасня 2021

top.jpg

4 верасня 2021 года, напярэдадні Нядзелі 11-й пасля Пяцідзесятніцы, адданне свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, узначаліў усяночное трыванне ў храме Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Бяларучы Лагойскага р-на.

Перад пачаткам вячэрняй службы адбыўся чын асвячэння званоў для будуемай пры храме званіцы, па заканчэнні якога Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.

Пасля пропаведзі было здзейснена усяночнае трыванне. За богаслужэннем Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; благачынны 1-й Лагойскай царкоўнай акругі, клірык храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Лагойска протаіерэй Аляксандр Зімніцкі; духаўнік Барысаўскай епархіі, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Бяларучы Лагойскага раёна протаіерэй Вячаслаў Юхновіч.

Дыяканскі чын здзейсніў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава дыякан Уладзімір Букштуновіч.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам рэгента Наталлі Чыж

Па заканчэнні ўсяночнага трывання мітрапаліт Веніямін звярнуўся да вернікаў са словам пропаведзі.

У завяршэнне настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы в. Бяларучы Лагойскага р-на протаіерэй Вячаслаў Юхновіч сардэчна падзякаваў Высокапраасвяшчэннейшаму мітрапаліту Веніяміну за архіпастырскі візіт.

Барысаўская епархія/Сhurch.by

Фотарэпартаж