Напярэдадні Вялікадня невідушчыя жыхары Мінскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў пабывалі ў гасцях у храме свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі

15 красавіка 2017

top.jpg

У Мінскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, што на вуліцы Ваўпшасава свой прытулак знайшлі каля 420 старых. З іх больш за 80 адсоткаў — гэта ляжачыя, інваліды-вазочнікі, інваліды па зроку.

Персанал дома-інтэрната робіць усё, што ад яго залежыць, каб падапечныя не адчувалі адзіноты. Менавіта дзякуючы ініцыятыўнасці супрацоўнікаў невідушчыя жыхары дома-інтэрната прыехалі ў госці ў храм свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі.

— Перад паездкай аб храме мы ведалі не многае, — кажа адна з супрацоўніц дома-інтэрната Вольга, — толькі тое, што гэта адзіная ў краіне царква для невідушчых.

У храме вельмі чакалі новых сяброў, правялі экскурсію па прыходзе, распавялі пра свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраску і арганізавалі чаяванне.

Усім было цікава знаёміцца з рэльефнымі абразамі. Яны выкананы з дрэва, прыроднага каменя, гіпсу і дазваляюць чалавеку без зроку навобмацак пазнаць фігуру святога.

Прастора царквы ўладкавана так, каб невідушчым людзям было максімальна свабодна. Лавы — уздоўж сцен. Уцяжараныя падсвечнікі. Таблічкі з малітвамі на шрыфце Брайля. Мяккае, але трывала ўбудаванае ў падлогу пакрыццё.

Уражаннямі ад сустрэчы падзяліўся настаяцель прыхода храма іерэй Дзімітрый Ворса:

За гарачым чаем казалі пра тое, што хвалявала або турбавала прысутных. Нехта дзяліўся радаснымі момантамі, а хтосці цяжкімі ўспамінамі мінулага. Невідушчы Дзмітрый распавёў аб дзіцячым доме, у якім вырас, аб тым, як здзяйсняў крадзяжы і быў асуджаны, а потым аслеп. Яго слухаў невідушчы Мікалай — у мінулым следчы па крымінальных справах. У гэтых людзей былі розныя ў жыцці абставіны, але зараз іх аб'ядноўвае дом-інтэрнат, адсутнасць зроку і вера ў Бога.

Святар Дзімітрый Ворса упэўнены, што невідушчы чалавек перастае быць адзінокім, калі ён не адчувае сябе выключаным з грамадства. Ёсць шмат невідушчых людзей, якія рэалізавалі сябе ў прафесіі, стварылі сям'ю і вядуць актыўны лад жыцця. А яшчэ яны вераць у Бога і вельмі цэняць свайго суразмоўцу. Бо самае важнае для невідушчых — гэта зносіны. У іх няма звычкі вучыць іншых жыццю, пры гэтым іх багаты ўнутраны свет дзівіць сваёй шматграннасцю.

Прыход храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску плануе і ў далейшым пашыраць супрацоўніцтва з інтэрнатных установамі, у якіх пражываюць інваліды па зроку.

Church.by