Напярэдадні святкавання Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга мітрапаліт Веніямін здзейсніў вячэрняе богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
13 жніўня 202113 жніўня 2021 года, напярэдадні святкавання Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга, святкавання Усямiласцiваму Спасіцелю i Прасвятой Багародзiцы, а таксама дня памяці сямі мучанікаў Макавеяў, маці іх Саламаніі і настаўніка іх Елеазара, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрняе богаслужэнне з вынасам Крыжа Гасподняга ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў, старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і духавенства кафедральнага сабора.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам рэгента Віталя Сабалеўскага.
Пасля вялікага славаслоўя было здзейснена вынясенне з алтара Пачэснага Крыжа і пакланенне Крыжу.