Напярэдадні свята Лагойскай іконы Божай Маці мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Лагойска
10 снежня 20209 снежня 2020 года, напярэдадні дня ўшанавання Лагойскай іконы Прасвятой Багародзіцы «Знаменне», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Лагойска.
Перад пачаткам богаслужэння духавенства Лагойскага благачыння здзейсніла акафістны спеў перад Лагойскім абразом Божай Маці «Знаменне». Для Нікольскага прыхода гэта знакавая падзея — 20 гадоў таму наўзамен страчанага старажытнага быў напісаны новы абраз Прасвятой Багародзіцы «Знаменне» і адноўлена яго шанаванне на Лагойшчыне.
За ўсяночным трываннем уладыку Экзарху саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 2-й Барысаўскай акругі, настаяцель храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога ў горадзе Барысаве протаіерэй Сергій Башкіраў; благачынны 1-й Лагойскай акругі, клірык Мікольскага храма ў горадзе Лагойску протаіерэй Аляксандр Зімніцкі; настаяцель храма ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Лагойска протаіерэй Уладзімір Шэйдак; ганаровы настаяцель Мікольскага храма горада Лагойска мітрафорны протаіерэй Уладзімір Зімніцкі; духаўнік Барысаўскай епархіі, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Бяларучы Лагойскага раёна протаіерэй Вячаслаў Юхновіч; настаяцель храма святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца аграгарадка Гасцілавічы Лагойскага раёна протаіерэй Алег Зімніцкі.
Спевы богаслужэння выканаў мужчынскі хор пад кіраўніцтвам Аляксандра Скалабана.
Падчас богаслужэння Патрыяршы Экзарх асвяціў ікону Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся да вернікаў са словам пропаведзі.
У завяршэнне Высокапраасвяшчэнны ўладыка павіншаваў протаіерэя Аляксандра Зімніцкага з 65-годдзем з дня нараджэння i днём тэзаімянінаў.