Напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя
18 жніўня 201818 жніўня 2018 года, напярэдадні Нядзелі 12-й пасля Пяцідзесятніцы і напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель Праабражэнскага сабора і благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў, і духавенства сабора.
За богаслужэннем маліліся старшыня Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана Пятроўна Карташова і кіраўнік спраў Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Маргарыта Алегаўна Канавалава.
Падчас богаслужэння мітрапаліт Павел, паводле старажытнай царкоўнай традыцыі, здзейсніў асвячэнне пладоў, прынесеных вернікамі.
Па заканчэнні ўсяночнага трывання Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных у храме са словам павучання. Уладыка Павел павіншаваў усіх вернікаў з прастольным святам сабора і пажадаў духоўнага перамянення ў гэтыя благаславёныя дні Успенскага паста.