Напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя
18 жніўня 202118 жніўня 2021 года, напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель Праабражэнскага сабора, благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў; настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Старое Сяло Мінскага раёна, клірык прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Павел Ківовіч; настаяцель рэлігійнай абшчыны «Прыход храма святога прарока Іаана Прадцечы аг. Шаршуны протаіерэй Аляксандр Балахонаў; настаяцель прыхода храма свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага вёскі Пятрышкі Мінскага раёна протаіерэй Георгій Раманоўскі; клірык прыхода храма Вячаслаў Шафарэнка.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем рэгента Ганны Міхлюк.
На ўтрані пасля чытання Евангелля Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне пладоў новага ўраджаю, прынесеных вернікамі.
Па заканчэнні ўсяночнага трывання Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных у храме са словам павучання.