Напярэдадні свята Ражджаства Хрыстовага мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

06 студзеня 2019

top.jpg

6 студзеня 2019 года, напярэдадні свята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Па заканчэнні ліціі архімандрыт Сергій (Брыч) агучыў Каляднае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на беларускай мове.

На поліелеі, пасля чытання Евангелля, мітрапаліт Павел зачытаў Каляднае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Усяночнае трыванне трансліравалася ў прамым эфіры на тэлеканале Беларусь 1. 

Church.by

Фотарэпартаж