Напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў усяночнае трыванне ў храме велікамучаніцы Ірыны ў горадзе Маскве
21 верасня 202120 верасня 2021 года, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў усяночнае трыванне ў храме велікамучаніцы Ірыны Патрыяршага падвор'я ў Пакроўскім горада Масквы, дзе размяшчаецца Прадстаўніцтва Беларускага Экзархату.
Праасвяшчэнаму ўладыку саслужылі: настаяцель Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько, намеснік сакратара Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй Смольскі, клірык Ірынінскага храма протаіерэй Ігар Пігараў, келар Ірынінскага храма іераманах Дзімітрый (Тышчанка) і духавенства храма.
Дыяканскі чын узначаліў дыякан Дзімітрый Бровушкін.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма велікамучаніцы Ірыны пад кіраваннем Ніны Сірыкян.
Пасля чытання Евангелля архіпастыр здзейсніў памазанне вернікаў алеем.