Напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
20 верасня 201820 верасня 2018 года, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Перад пачаткам усяночнага трывання на Саборнай плошчы Патрыяршы Экзарх павітаў першага намесніка міністра ўнутраных спраў генерал-маёра Падгурскага Івана Мікалаевіча і начальніка Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Рэспублікі Беларусь палкоўніка Саковіча Анатоля Іванавіча, пасля чаго здзейсніў падзячны малітоўны зварот да велікамучаніка Фёдара Цірана, які з'яўляецца заступнікам гэтага роду войскаў. Малітва была прымеркавана да святкавання 100-годдзя крымінальнага вышуку Рэспублікі Беларусь.
Па заканчэнні набажэнства мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных са святам і заклікаў Божае благаславенне на працу супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў. У памяць аб сумеснай малітве і знамянальнай даце уладыка Экзарх перадаў у дар Міністэрству ўнутраных спраў абраз святога велікамучаніка Фёдара Цірана, а ўсім, хто маліўся, былі ўручаны абразкі святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Антоній Гураў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.