Напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Гродзенскім Багародзічным стаўрапагіяльным жаночым манастыры
20 верасня 202120 верасня 2021 года, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя здзейсніў усяночнае трыванне ў Гродзенскім стаўрапагіяльным жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы.
Архіпастырам саслужылі: старшыня Сінадальнай гістарычнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, клірык Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра протаіерэй Аляксандр Раманчук; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірык Пакроўскага сабора Гродна іераманах Мікалай (Есаян) і духавенства манастыра.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
За богаслужэннем маліліся настаяцельніца манастыра ігумення Гаўрыіла (Глухава) і манаскія асобы святой абіцелі.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Андрушкевіч, Камерны хор Гродзенскай капэлы пад кіраўніцтвам Ларысы Іконнікавай і дзіцячы хор пад кіраўніцтвам Ганны Благуцінай.
Пасля адпуста набажэнства мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам навучання. Зважаючы на руплівую працу ў славу Царквы Хрыстовай, архіпастыр узнагародзіў манахінь святой абіцелі юбілейнымі медалямі ў памяць пра 500-годдзе Успенскага Жыровіцкага манастыра.
Затым з прывітальным словам да ўладыкі Экзарха звярнулася настаяцельніца манастыра ігумення Гаўрыіла, падзякаваўшы за візіт архіпастыра. На малітоўную памяць высокаму госцю быў падораны абраз святой блажэннай Кацярыны Пюхціцкай і альбом, прысвечаны архіепіскапу Міхею (Хархараву).