Напярэдадні свята Сабора Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
07 студзеня 20187 студзеня 2018 года, напярэдадні свята Сабора Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў святочную вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змееў); кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынныя і настаяцелі гарадскіх храмаў Мінскай епархіі.
Пасля чытання Евангелля мітрапаліт Павел абвясціў Каляднае пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
На малітоўную памяць усім прысутным мітрапаліт Павел уручыў каляндарыкі-абразкі Ражджаства Хрыстовага.