Напярэдадні свята Сабора Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў святочную вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

07 студзеня 2019

top.jpg

7 студзеня 2019 года, напярэдадні свята Сабора Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў святочную вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і духавенства кафедральнага сабора.

Пасля чытання Евангелля мітрапаліт Павел зачытаў Каляднае пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.  

Church.by

Фотарэпартаж