Напярэдадні свята Успення Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Лядзенскім манастыры
27 жніўня 202027 жніўня 2020 года, напярэдадні свята Успення Прасвятой Уладаркі нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў мужчынскім манастыры ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
Архіпастыру саслужылі: ігумен манастыра іераманах Лаўр (Будзіч), брація манастыра ў свяшчэнным сане.
На поліелеі з алтара была вынесена Плашчаніца з выявай Успення Божай Маці.