Напярэдадні свята Успення Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх узначаліў усяночнае трыванне ў Жыровіцкай абіцелі
27 жніўня 202127 жніўня 2021 года, напярэдадні свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, здзейсніў усяночнае трыванне ва Успенскім саборы Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
Архіпастырам саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў), рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, брація манастыра і госці ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскіх духоўных школ пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.