Напярэдадні дня святкавання яўлення Мінскай іконы Божай Маці мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Мінска

25 жніўня 2021

top.jpg

25 жніўня 2021 года, напярэдадні дня святкавання яўлення Мінскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў храме Мінскай іконы Божай Маці прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; настаяцель прыхода храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы горада Мінска протаіерэй Алег Паповіч; настаяцель прыхода храма свяціцеля Філарэта Маскоўскага вёскі Рэчкі протаіерэй Мікалай Страха; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Данская» у горадзе Мінску іерэй Міхаіл Раманаў і клірыкі прыхода.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам рэгента Ірыны Каценка.

Пасля заканчэння ўсяночнага трывання Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прысутных з прастольным святам і звярнуўся да іх са словам настаўлення. 

Church.by

Фотарэпартаж