Напярэдадні свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова горада Салігорска

26 верасня 2021

top.jpg

26 верасня, напярэдадні свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне з чынам Уздзвіжання Крыжа Гсподняга ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова горада Салігорска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску, намеснік благачыннага Салігорскай царкоўнай акругі, старэйшы духаўнік Слуцка-Салігорскай епархіі протаіерэй Сергій Чарны; ганаровы настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску, благачынны Салігорскай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Розаў.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Андрэй Самуйліч.

Богаслужэбныя спевы здзейсніў хор пад кіраваннем рэгента Ксеніі Варонінай.

Church.by 

Фотарэпартаж