Напярэдадні свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

03 снежня 2020

top.jpg

3 снежня 2020 года, напярэдадні свята Увядзення ў храм Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Архіпастыру саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун і клірыкі сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па завяршэнні богаслужэння архіпастыр уручыў ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені фінансаваму дырэктару ТАА « Канакоўскі малочны завод» Аляксандру Макарэвічу.

Church.by

Фотарэпартаж