Напярэдадні Вялікай Суботы Патрыяршы Экзарх здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска ўтраню з чынам пахавання Госпада Іісуса Хрыста

14 красавіка 2017

top.jpg

14 красавіка 2017 года, напярэдадні Вялікай Суботы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска утраню з чынам пахавання Госпада нашага Іісуса Хрыста.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

У канцы богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення. 

Church.by

Фотарэпартаж