У канцэртнай зале «Верхні горад» адбыўся ўрачысты сход, прымеркаваны да 30-годдзя Беларускага Экзархату

30 верасня 2019

top.jpg

Увечары 29 верасня 2019 года ў канцэртнай зале «Верхні горад» горада Мінска адбыўся ўрачысты сход, прымеркаваны да 30-годдзя ўтварэння Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату.

На святочным мерапрыемстве прысутнічалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій; мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін; архіепіскап Пярэмышльскі і Горліцкі Паісій; Леанід Паўлавіч Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў; Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаỳ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь; Канстанцін Канстанцінавіч Шульган, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь; архіпастыры і пастыры Беларускай Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі дзяржаўных структур і дыпламатычных місій, супрацоўнікі сінадальных аддзелаў Беларускага Экзархату і служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, навучэнцы духоўных школ і актывісты праваслаўных моладзевых брацтваў, журналісты.

Сход пачаўся агульным спевам малітвы «Цару Нябесны».

Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён агучыў Зварот Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, па нагоды 30-годдзя стварэння Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Сардэчна павіншаваўшы ўдзельнікаў святочнай сустрэчы са знамянальнай датай, Яго Высокапраасвяшчэнства падкрэсліў значнасць заслуг мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), цяпер Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у адраджэнні царкоўнага жыцця на Беларускай зямлі. На малітоўную памяць і ў знак глыбокай падзякі за шматгадовую свяціцельскую працу мітрапаліту Філарэту быў абвешчаны віншавальны адрас за подпісам усіх архіпастыраў, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстасцях, які затым быў змешчаны ў спецыяльнае выданне Свяшчэннага Пісання і перададзены Ганароваму Патрыяршаму Экзарху.

Ад імя Адміністрацыі Прэзідэнта і Урада Рэспублікі Беларусь прысутных удзельнікаў урачыстасцяў вітаў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанід Паўлавіч Гуляка.

Цёплыя пажаданні ўдзельнікам урачыстасцяў выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў. Кіраўнік расійскай дыпламатычнай місіі паднёс Патрыяршаму Экзарху абраз іконы Божай Маці «Юравіцкі», створаны ў іканапіснай майстэрні сяла Мсцера Уладзімірскай вобласці Расіі.

Мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін зачытаў прывітанне Блажэннейшага мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя і абвясціў указ прадстаяцеля Украінскай Праваслаўнай Царквы аб ўручэнні мітрапаліту Філарэту і мітрапаліту Паўлу вышэйшай узнагароды УПЦ — ордэна прападобных Антонія і Феадосія Пячэрскіх I ступені.

У рамках святкавання 30-годдзя Беларускага Экзархату Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і РУП «Белпошта» выпусцілі паштовы праект, які складаецца з мастацкага маркіраванага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля. Цырымонію гашэння канверта ўзначалілі мітрапаліт Павел і Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган. Па заканчэнні цырымоніі Міністр сувязі звярнуўся да прысутных з прывітальнай прамовай.

Шэраг святароў і міран Беларускага Экзархату, папрацаваўшых у славу Царквы Хрыстовай, быў уганараваны узнагарод Беларускай Праваслаўнай Царквы. Узнагароды ўручыў Патрыяршы Экзарх.

Вечар працягнуўся канцэртнай праграмай з удзелам праваслаўных вакальных калектываў горада Мінска: архіерэйскага хору Свята-Духава кафедральнага сабора, святочнага хору Лізавецінскага жаночага манастыра, дзіцяча-юнацкага хору «Ладдзя» парафіі храма апостала Андрэя Першазванага.

Быў паказаны дакументальны фільм Белтэлерадыёкампаніі «Беларускі Экзархат: 30 гадоў служэння дабру».

У завяршэнне канцэрта ўсім ўдзельнікам юбілейных свят было абвешчана мнагалецце.

Church.by

Фотарэпартаж