У Хрышчэнскі сачэўнік Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
18 студзеня 201918 студзеня 2019 года, у навячэр'е Богаяўлення (Вадохрышчанская куцця), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікую вячэрню, Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага і вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан з Хрышчэнскім сачэўнікам, а затым звярнуўся са словам настаўлення.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.