У Крыжапаклонную Нядзелю Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

19 сакавіка 2017

top.jpg

19 сакавіка 2017 года, у Нядзелю 3-ю Вялікага посту, Крыжапаклонную, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Сергій (Брыч).

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і сослужачыя яму святары здзейснілі слаўленне і пакланенне Жыватворнаму Крыжу Гасподняму.

Па заканчэнні Богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да вернікаў і духавенства сабора са словам настаўлення.

Уладыка Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж