У Лідскай епархіі прайшла намётавая краязнаўчая экспедыцыя «Дарогамі Лідчыны»
16 жніўня 2018У мэтах развіцця пазакласнай работы ў нядзельнай школе храма Хрыста Збавіцеля горада Ліды была праведзена краязнаўчая экспедыцыя «Дарогамі Лідчыны».
Экспедыцыя сабрала 44 удзельніка і размясцілася ў намётавым лагеры на маляўнічым беразе ракі Моўчадзь.
Гутаркі на маральна-духоўныя тэмы, вывучэнне гісторыі Лідскага краю, інтэлектуальныя гульні, сярэднявечныя танцы і песні, спартыўныя спаборніцтвы, добраўпарадкаванне тэрыторыі Пакроўскага храма вёскі Збляны — усё гэта ўвайшло ў праграму.
Дзень пачынаўся і заканчваўся малітвай. Рабяты не толькі адпачывалі, але і неслі працоўны послух: дзяжурылі на кухні, нарыхтоўвалі дровы, тапілі паходную лазню.
З удзельнікамі экспедыцыі пагутарыў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. Падзяліўшы з хлопцамі і дзяўчатамі трапезу, уладыка ўзначаліў журы «летніх алімпійскіх гульняў», а затым уручыў прызы пераможцам.