У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі ўпершыню прайшлі «Хрышчэнскія сустрэчы»

22 студзеня 2018

top.jpg

У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі 19 студзеня ўпершыню прайшлі «Хрышчэнскія сустрэчы». На мерапрыемства быў запрошаны благачынны Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў.

— Міфаў аб святкаванні Хрышчэння, акунанні ў гэты дзень у палонку досыць шмат. Напрыклад, забабонна і нават грэх лічыць, што калі абмыцца ў палонцы, то адбудзецца ачышчэнне ад грахоў. На справе для гэтага неабходна ісці ў Царкву, на Таінства Споведзі, — адзначыў падчас гутаркі святар.

Айцец Расціслаў падзяліўся сваім меркаваннем аб «народных» традыцыях, а таксама распавёў аб царкоўным святкаванні Хрышчэння Гасподняга і яго значэнні.

У завяршэнне гутаркі, якая перарасла ў дыялог з аўдыторыяй, святар падзякаваў кіраўніцтву Лідскага музея і асабіста арганізатару сустрэчы Наталлі Міхайлаўнеу Валынец, выказаўшы пажаданне, каб такія падзеі сталі традыцыйнымі.

Лідская епархія / Church.by