У Лагойску развіталіся з спачылым у Госпадзе протаіерэем Уладзімірам Зімніцкім. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў чын адпявання
06 лютага 20216 лютага 2021 года, у дзень памяці святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай і святой блажэннай Валянціны Мінскай, благачынны 1-й Лагойскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Зімніцкі ўзначаліў Бажэственную літургію ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Лагойска.
Яму саслужылі: благачынны Камянецкай царкоўнай акругі Брэсцкай епархіі, настаяцель прыхода храма прападобнага Сімяона Стоўпніка ў горадзе Камянцы протаіерэй Сергій Буркоўскі і настаяцель храма святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца аграгарадка Гасцілавічы протаіерэй Алег Зімніцкі.
Затым была адслужана паніхіда па ганароваму настаяцелю храма свяціцеля Мікалая Цудатворца мітрафорнаму протаіерэю Уладзіміру Зімніцкаму, спачыламу 4 лютага 2021 года на 89-м годзе жыцця.
На працягу сутак храм быў адкрыты для развітання са свяшчэннікам, які праслужыў тут 38 гадоў. З 1993 па 2016 год ён быў благачынным Лагойскай царкоўнай акругі.
У 12 гадзін дня чын адпявання ганаровага настаяцеля храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Лагойска мітрафорнага протаіерэя Уладзіміра Зімніцкага ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: сакратар Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Башкіраў; благачынны 1-й Лагойскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Зімніцкі; благачынны 2-й Лагойскай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Анікееў; благачынны Жодзінскай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Цюцюннікаў; благачынны Камянецкай царкоўнай акругі Брэсцкай епархіі протаіерэй Сергій Буркоўскі; настаяцель храма прападобнага Савы Асвячонага горада Мінска протаіерэй Андрэй Надумович; настаяцель храма апосталаў Пятра і Паўла вёскі Жукаўка Мінскага раёна протаіерэй Яўген Гарачка, святары Барысаўскай епархіі і Беларускага Экзархату.