У Мінску малітоўна памянулі ахвяр трагедыі на Нямізе

30 мая 2019

top.jpg

20 гадоў таму, 30 мая 1999 года, у цісканіне на падземным пераходзе сталічнай станцыі метро «Няміга» загінулі 53 чалавекі. «53 рубцы на сэрцы Беларусі» — так абвяшчае надпіс на мемарыяле побач са станцыяй. Большасці ахвяр цісканіны было ад 14 да 20 гадоў.

Ва ўгодкі трагедыі сваякі, блізкія і сябры загінуўшых сабраліся на малітву ў Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска. Пасля літургіі з паіменным памінаннем загінулых і паніхіды духавенства і міране хрэсным ходам адправіліся на станцыю «Няміга», дзе была здзейснена ліція. Месца трагедыі святары акрапілі святой вадой.

Church.by

Фотарэпартаж