У Мінску асвячана 6-я гарадская падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі
03 лютага 20213 лютага 2021 года старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў асвяціў у Мінску 6-ю гарадскую падстанцыю хуткай медыцынскай дапамогі.
Ініцыятарам асвячэння сталі кіраўніцтва і калектыў падстанцыі.
У перыяд пандэміі работнікі падстанцыі нястомна працуюць дзеля жыцця і здароўя людзей, выязджаючы на выклікі пацыентаў з COVID-19.
Протаіерэй Кірыл Шолкаў асвяціў памяшканне падстанцыі і машыны хуткай медыцынскай дапамогі. У завяршэнне ён пагутарыў з супрацоўнікамі і пажадаў дапамогі Божай у іх высакароднай працы.